Беларуская Служба

Кіеў: дзень жалобы па ахвярах учорашняга ракетнага абстрэлу

09.07.2024 13:01
Нагадваем, адна з ракет упала на на дзіцячую бальніцу «Ахматдзет» – найбольшую у краіне.
Сёння ў Кіеве быў абʼяўлены дзень жалобы па ахвярах учорашняга расійскага ракетнага абстрэлуPAP/EPA/VLADYSLAV MUSIIENKO

Сёння ў Кіеве быў абʼяўлены дзень жалобы па ахвярах учорашняга расійскага ракетнага абстрэлу. У яго выніку загінулі як мінімум 31 мірны жыхар. Расійскія ракеты білі па грамадзянскіх абʼектах, у тым ліку па шпіталях.

Ва ўкраінскай сталіцы працягваецца пошукава-выратавальная акцыя. Раніцай кіеўскія ўлады паведамілі пра цела дзіцяці знойдзенае пад заваламі. Сярод 31 загінулага ва ўкраінскай сталіцы чацвёра дзяцей. Каля 120 чалавек атрымалі раненні.

Расійскія ракеты выклікалі разбурэнні ў некалькіх раёнах Кіева. Адна з ракет упала на на дзіцячую бальніцу «Ахматдзет» – найбольшую ў краіне. Там сярод пацярпелых ёсць дзеці, сярод загінулых – медперсанал.

Як паведаміў прэс-сакратар Кіеўскай адміністрацыі Міхаіл Шаманаў, таксікалагічнае аддзяленне, дзе дзеці праходзілі дыяліз, было цалкам разбурана. Пашкоджаныя хірургічныя корпусы, аперацыйныя, рэанімацыйнае аддзяленне.

У Крывым Рогу таксама абвешчаны дзень жалобы. Учора ў гэтым горадзе расійскія ракеты забілі 10 чалавек, паранілі 47.

Усяго падчас масіраванага абстрэлу ў панядзелак расіяне запусцілі па Украіне 38 ракет. Украінскай абароне ўдалося збіць 30 з іх.

Сёння ў адказ на напад адбудзецца паседжанне Савета Бяспекі ААН.

IAR/аз