Беларуская Служба

Зяленскі заклікаў ЗША зняць усе абмежаванні на ўдары па тэрыторыі РФ

10.07.2024 10:02
Толькі так Украіна зможа абараніць свае гарады ад расійскіх абстрэлаў.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/UKRAINIAN PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT -- MANDATORY CREDIT: UKRAINIAN PRESIDENTIAL PRESS SERVICE Dostawca: PAP/EPA.

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі выступіў у Інстытуце Рональда Рэйгана. Ён падзякаваў ЗША і саюзнікам за іх дапамогу. Падчас сустрэчы ў Інстытуце Рэйгана прэзідэнт Украіны адзначыў, што яго краіне таксама неабходна рашэнне, якое дазваляе выкарыстоўваць сістэмы далёка ўглыбіню Расіі.

Цяпер, ён нагадаў, што ўкраінцы могуць атакаваць толькі памежныя раёны, а расіяне  атакуюць тысячамі кіраваных авіябомб. Як ён растлумачыў, скідаюць гэтыя бомбы з дапамогай самалётаў. Самалёты знаходзяцца на базах, аддаленых ад украінскіх межаў
на 150-500 км.

«Калі мы зможам выкарыстаць спецыяльную зброю, якой мы ўжо часткова валодаем, для ўдараў ўглыб расійскай тэрыторыі — перш за ўсё па ваенных аб'ектах, тады мы зможам абараніць мірных жыхароў». - падкрэсліў украінскі прэзідэнт падчас размовы ў амерыканскім Інстытут Рональда Рэйгана.

Апроч таго Уладзімір Зяленскі зазначыў, што Украіна можа выцесніць расійскія войскі з поўдня Украіны, калі атрымае дастаткова дальнабойнай зброі. Украіне патрэбна больш СПА, новыя Patriot, выдзеленыя ЗША, дапамогуць, але іх нядосыць. Украіне трэба не менш за 128 знішчальнікаў F-16, каб супрацьстаяць РФ у небе.

Заўтра, 11 ліпеня, у цэнтры, дзе праходзяць сесіі НАТА, Уладзімір Зяленскі сустрецца з Джо Байдэнам.

ПР/юл