Беларуская Служба

Расіяне атакавалі порт у Адэскай вобласці

10.07.2024 12:13
У выніку ракетнага ўдару ў адным з адэскіх партоў пашкоджаныя будынкі складоў.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/MAXYM MARUSENKO Dostawca: PAP/EPA.

Ноччу расіяне абстралялі ракетамі порт у Адэскай вобласці. Яны таксама выкарыстоўвалі беспілотнікі. Іх мэтай былі, сярод іншага, заходнія раёны Украіны.

У выніку ракетнага ўдару ў адным з адэскіх партоў пашкоджаныя будынкі складоў. Загінулі ахоўнік і кіроўца грузавіка. Таксама пацярпела гандлёвае судна. Адзін з матросаў быў паранены.

Уначы расіяне таксама атакавалі Ровенскую вобласць на захадзе Украіны. Дроны
нанеслі ўдар па электрастанцыі. Гэта стала прычынай адключэння электрычнасці.

Агулам за ноч расіяне атакавалі Украіну 20 беспілотнікамі «Шахед». 14 з іх украінцы збілі. Украінскай абароне таксама ўдалося збіць тры з пяці расійскіх ракет.

ПР/юл