Прэзідыум Еўрапарламента не знайшоў часу для Віктара Орбана.
Кіраўнік урада Венгрыі заяўляў, што збіраецца згодна з традыцыяй прадставіць новаабраным еўрадэпутатам прыярытэты венгерскай праграмы старшынства ў Еўрасаюзе. Венгры ўнеслі ў прэзідыум парламента прапанову, каб такая прэзентацыя адбылася 16-17 ліпеня пад скандальным лозунгам «Зробім Еўропу вялікай зноў». Аднак, група кіраўнікоў парламенцкіх фракцый не ўключыла ў план устаноўчага пасяджэння выступ венгерскага прэм'ера. Афіцыйна прычынай неўключэння гэтага пункта ў праграму называюць разгляд іншых важных для парламента пытанняў.
Ідзецца пра выбары старшыні Еўрапарламента і яго чатырнаццаці намеснікаў. Прэзентацыя праграмы старшынства можа ператварыцца ў шматгадзінную дыскусію дэпутатаў з прэм'ер-міністрам Венгрыі. Пытанні прынята задаваць пасля агучвання прыярытэтаў.
Апошнім часам колькасць пытанняў Венгрыю пастаянна павялічваецца. За апошнія некалькі дзён Орбан пабываў у Кіеве, Маскве і Пекіне з так званай мірнай місіяй. Ён паўсюль выкарыстоўваў лагатып старшынства Венгрыі, хоць, на думку еўрапейскіх лідараў, ніякім чынам не прадстаўляў ЕС.
ПР/юл