Беларуская Служба

Украінскія дроны атакавалі Маскоўскую вобласць

11.07.2024 10:01
Гэта першая атака ўкраінскіх беспілотнікаў на Маскву за некалькі месяцаў.
a
Масквa3dman_eu /pixabay.com/CC0 Public Domain

У Маскоўскай вобласці ўзарваўся ўкраінскі беспілотнік. Інфармацыю пацвердзілі незалежныя сайты і адміністрацыя расійскай сталіцы. Гэта першая атака ўкраінскіх беспілотнікаў на Маскву за некалькі месяцаў. Годам раней украінскія беспілотнікі некалькі разоў узрываліся ў цэнтры расійскай сталіцы і на ўскраінах горада.

Беспілотнік быў заўважаны ў раёне горада Ступіна, прыкладна ў 100 кіламетрах ад Масквы і быў збіты расійскай СПА. Пацверджанай інфармацыі аб разбурэннях і ахвярах няма.

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі расійскія Белгародскую, Тамбоўскую і Тульскую вобласці.

Украінскае войска і дыверсанты летась інтэнсіўна атакавалі Маскву. У тым ліку ўкраінскія БЛА ўзарваліся над Чырвонай плошчай, выклікаўшы пажар у адным з купалоў Крамлёўскага палаца, а таксама ў раёне Масква-Сіці, дзе яны пашкодзілі адміністрацыйны будынак, у якім размешчаны некаторыя дзяржаўныя ўстановы.

IAR/аз