Украіна плануе падпісаць новыя пагадненні аб гарантыях бяспекі з трыма краінамі. Над дзвюма з іх ужо ідзе праца, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Ён нагадаў, што Украіна за апошнія дні падпісала пагадненні па гарантыях бяспекі з Польшчай, Люксембургам і Румыніяй.
Паводле Зяленскага, цяпер Украіна працуе над новымі дакументамі з Чэхіяй і Славеніяй, а неўзабаве пачнецца праца над дагаворам з Ірландыяй.
вс