Шарль Мішэль адказаў на ліст Віктара Орбана, у якім ён раскрытыкаваў цяперашнія дзеянні ЕС у дачыненні да Украіны і заклікаў аднавіць дыпламатычныя адносіны з Расіяй. Пра гэта кіраўнік венгерскага ўрада напісаў пасля візітаў у Кітай і Расію, якія выклікалі абурэнне ў ЕС.
«Я не магу пагадзіцца са сцвярджэннем, што мы праводзілі праваенную палітыку», – напісаў кіраўнік Еўрапейскай рады, падкрэсліўшы, што ўсё наадварот.
У кароткім, усяго на дзвюх старонках, лісце Шарль Мішэль патлумачыў сітуацыю Віктару Орбану ў чатырох пунктах.
«Расія – агрэсар, а Украіна – ахвяра, якая рэалізуе сваё законнае права на самаабарону», – падкрэсліў старшыня Рады. Ён адзначыў, што Расія парушыла міжнароднае права, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, і падкрэсліў, што самы просты шлях для дасягнення міру – гэта, каб Расія вывела свае войскі з тэрыторыі Украіны.
Шарль Мішэль таксама зазначыў, што ніякая дыскусія аб Украіне не можа весціся без яе ўдзелу.
Старшыня рады падкрэсліў, што Венгрыя, якая старшынюе ў ЕС паўгода, не мае паўнамоцтваў прадстаўляць Супольніцтва на міжнародным форуме. Ён нагадаў, што пазіцыя ЕС па Украіне была ўзгоднена кансэнсусам Еўрапейскай рады.
яс/Бэата Пламэцка