Беларуская Служба

Кандыдат Дональда Трампа ў віцэ-прэзідэнты ЗША: Нашы саюзнікі заплацяць справядлівую цану за захаванне міру

18.07.2024 09:38
Падчас выступу Вэнс не казаў пра вайну ва Украіну, але ў некалькіх фразах згадаў замежную палітыку
    - ,
Кандыдат Дональда Трампа ў віцэ-прэзідэнты ЗША, сенатар Джэймс Ды Вэнс Фота: PAP/EPA/ALLISON DINNER

Кандыдат Дональда Трампа ў віцэ-прэзідэнты ЗША, сенатар Джэймс Ды Вэнс афіцыйна прыняў вылучэнне ад Рэспубліканскай партыі.

У прамове на з'ездзе ў Мілуокі Ды Вэнс заявіў, што амерыканскі палітычны клас павінен клапаціцца пра простых людзей і ставіць інтарэсы Амерыкі перад усім. Падчас выступу Вэнс не казаў пра вайну ва Украіну, але ў некалькіх фразах згадаў замежную палітыку:

-Разам мы гарантуем, што нашы саюзнікі заплацяць справядлівую цану за захаванне міру ва ўсім свеце. Няма больш халявы для краін, якія злоўжывалі шчодрасцю амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў.

У чацвер, 18 ліпеня, увечары ў Мілуокі пройдзе найважнейшая падзея перадвыбарчага зʼезду Рэспубліканскай партыі – выступ кандыдата ў прэзідэнты ад партыі Дональда Трампа, які надоечы перажыў замах.

iar/эж