У Літве павялічваецца колькасць спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі. Таксама мігранты спрабуюць прабрацца ў Еўрасаюз праз мяжу з Латвіяй. Перадае карэспандэнт Польскага радыё Каміль Залеўскі.
- Літоўская памежная варта паведаміла, што мінулай ноччу былі затрыманыя і адпраўленыя назад 40 чалавек, якія хацелі перайсці мяжу. Гэта найбольш за апошнія тыдні. Штодзённыя рапарты службаў паказваюць, што на мяжы Літвы з Беларуссю апошнім часам было 0адносна спакойна – на працягу шмат дзён не было выпадкаў парушэння дзяржаўнай мяжы. У сваю чаргу, у латышскіх памежнікаў цяжкі канец тыдня. Пазаўчора яны затрымалі 81 нелегальнага мігранта, а за мінулыя суткі – 30.
У Літве міграцыйны крызіс, выкліканы дзеяннямі беларускага рэжыму, пачаўся раней, чым у іншых суседзяў Беларусі – у чэрвені 2021 года. Менш чым за тры месяцы ў краіну трапіла прыкладна 4 тысячы нелегальных мігрантаў. У цяперашні час літоўская мяжа ахоўваецца спецыяльна пабудаванай агароджай працягласцю больш за 500 км. Сваю сцяну на мяжы з Беларуссю будуе таксама Латвія.
IAR/нг