Сёння Рыйгікогу, эстонскі парламент, выдаў кандыдату ў прэм'ер-міністры Крыстэну Міхалу мандат на фармаванне ўраду. У другой палове дня прэзідэнт Алар Карыс прызначыў новы ўрад рэспублікі.
За перадачу паўнамоцтваў Міхалу прагаласавалі 64 члены Рыйгікогу, супраць – 27 дэпутатаў.
Урад уступіць на пасаду ў аўторак пасля прынясення прысягі ў Рыйгікогу.
Папярэдні прэм’ер краіны Кая Калас пакінула пасаду ў сувязі з прызначэннем кіраўніком дыпламатыі Еўрапейскага Саюзу.
Крыстэн Михал, як і Кая Калас, з’яўляюцца прадстаўнікамі ліберальнай Партыі рэформаў Эстоніі. Акрамя яе, у склад урадавай кааліцыі ўваходзяць партыя «Эстонія 200» і сацыял-дэмакраты.
вс