Беларуская Служба

Пажар на складзе паліва ў Курскай вобласці выбухнуў у выніку атакі ўкраінскіх беспілотнікаў

28.07.2024 09:49
Тры цыстэрны на паліўным складзе ў Курскай вобласці ў еўрапейскай частцы Расіі загарэліся ў выніку атакі ўкраінскіх беспілотнікаў.
Міністр абароны Расіі АНдрэй БелавусаўPAP/EPA/RUSSIAN DEFENCE MINISTRY PRESS SERVICE HANDOUT

Пра гэта паведаміў у нядзелю раніцай губернатар гэтага рэгіёну Аляксей Смірноў, якога цытуе Reuters.

Забітых і параненых няма. Пажар у адной з цыстэрнаў удалося хутка ліквідаваць, але з агнём у астатніх памяшканнях склада вядзецца барацьба. Да месца здарэння былі дастаўлены 32 машыны МНС і 82 пажарных, сказаў Смірноў у паведамленні, апублікаваным у Telegram.

Напярэдадні, у суботу, украінскі бок пацвердзіў нанясенне беспілотнікамі ўдараў па базе ВПС РФ «Оленья» ў Мурманскай вобласці, размешчанай за Палярным кругам, а таксама па авіябазе ў горадзе Энгельс Саратаўскай вобласці. Як падкрэсліваецца, база «Оленья» знаходзіцца прыкладна ў 1800 км ад межаў Украіны. Украінскія СМІ таксама паведамілі ў суботу са спасылкай на расійскія крыніцы, што беспілотнікі ўдарылі па аэрапорце імя Дзягілева і нафтаперапрацоўчым заводзе пад Разанню, менш чым за 200 км на паўднёвы ўсход ад Масквы.

Украінскія войскі і службы рэгулярна праводзяць баявыя дзеянні на тэрыторыі Расіі з выкарыстаннем беспілотнікаў. Ударам падвяргаюцца ваенныя, прамысловыя і тэхналагічныя аб'екты, у тым ліку ў рэгіёнах, аддаленых ад межаў Украіны.

Апошнія месяцы асабліва часта адбываюцца рэйды на расійскія НПЗ. Reuters падлічыла, што перапрацоўчыя магутнасці гэтых заводаў у Расіі, спыненых у першым квартале 2024 года ў выніку нападаў беспілотнікаў, склалі прыкладна 4,6 мільёна тон сырой нафты (у сярэднім 370,5 тысячы барэляў у дзень), што было эквівалентна прыкладна 7% перапрацоўчых магутнасцяў усіх НПЗ краіны.

ав