Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі наведаў ваенныя ўмацаванні на мяжы з Беларуссю ВІДЭА

30.07.2024 18:06
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў аўторак агледзеў умацаванні ў Валынскай вобласці на мяжы з Беларуссю і правёў нараду па пытаннях бяспекі паўночных межаў сваёй краіны, у тым ліку на памежжы з Расіяй.
            .
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі агледзеў умацаванні ў Валынскай вобласці на мяжы з Беларуссю.president.gov.ua

«Валынь. Будаўніцтва ўмацаванняў і нарада па бяспецы нашых паўночных рэгіёнаў. Мы ўдзяляем асаблівую ўвагу ахове нашай дзяржаўнай мяжы ў рэгіёнах, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю. Мы працягваем умацоўваць украінскую мяжу», – напісаў ён у Telegram.


Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ля паўночных межаў яго краіны былі пабудаваныя супрацьтанкавыя равы, загараджальныя загароды і пункты супраціву са стралковымі пазіцыямі. Там, дзе магла праехаць бронетэхніка, пабудавалі жалезабетонныя канструкцыі і ахоўныя збудаванні для салдат.

«З нашага боку (мяжы) моцная абарона як па асабовым складзе, так і па абарончых рубяжах. Мы таксама павялічылі колькасць вайскоўцаў-памежнікаў ва ўсіх рэгіёнах, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю. І мы там яшчэ ўмацоўваем абарону», – падкрэсліў Зяленскі.

Днём раней, у панядзелак, прэзідэнт Украіны быў у Харкаўскай вобласці на паўночным усходзе краіны. Ён наведаў таксама Ваўчанск, які знаходзіцца прыкладна ў 7 кіламетрах ад мяжы з Расіяй.

PAP/вх