Беларуская Служба

Украіна ўначы зведала адну з самых масіраваных атак беспілотнікамі з пачатку вайны

31.07.2024 11:26
Асноўны напрамак удару быў скіраваны на Кіеў і вобласць.
Shahed drone
Shahed dronePhoto: Anelo/Shutterstock

У ноч на 31 ліпеня расійскія акупанты атакавалі Украіну кіраванай авіяцыйнай ракетаю Х-59 і 89 ударнымі БПЛА тыпу «Шахед», усе паветраныя цэлі знішчаныя, паведамляе прэс-служба Ваенна-паветраных сілаў Украіны.

Расія атакавала Украіну некалькімі хвалямі. Трывога гучала больш за сем гадзін – з позняга вечара да сённяшняй раніцы.

У Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі назвалі начную атаку адной з самых масіраваных за ўсю вайну.

Дзяржслужба па надзвычайных сітуацыях Украіны паведаміла, што на Кіеўшчыне ноччу ў выніку падзення абломкаў беспілотніка загарэўся жылы дом. Будынак часткова разбураны. Пажар ліквідаваны, ніхто не пацярпеў.

вх