Гэта звязана з разбурэннем энергасістэмы і сітуацыяй у эканоміцы.
«Пагаршэнне энергетычнай сітуацыі і павольная нармалізацыя эканамічных умоў прывядуць да большага, чым чакалася раней, адтоку мігрантаў за мяжу ў 2024-2025 гадах», – адзначылі ў банку.
У 2024 годзе з Украіны прагназуецца выезд 400 тысяч чалавек, у 2025 годзе – 300 тысяч чалавек. Па дадзеных Нацбанка Украіны, паступовае вяртанне грамадзян з-за мяжы пачнецца толькі ў 2026 годзе.
«Гэта дапушчэнне было зніжана ў параўнанні з красавіцкім прагнозам у сувязі са значным разбурэннем энергасістэмы Украіны, якое суправаджаецца працяглымі адключэннямі электраэнергіі і павышэннем рызыкі для ацяпляльнага сезона», – тлумачыцца ў паведамленні Нацбанка.
Акрамя цяжкасцей для насельніцтва, частыя адключэнні электрычнасці негатыўна ўплываюць на вытворчасць, што зніжае эканамічную актыўнасць і попыт на працоўную сілу. Гэта таксама падштурхоўвае міграцыйныя працэсы.
У той жа час НБУ прагназуе, што колькасць унутрана перамешчаных асоб застанецца высокай, паколькі многія з іх страцілі дамы ў месцах, дзе ішлі або яшчэ працягваюцца баявыя дзеянні Украіны супраць расійскай агрэсіі.
PAP/вх