Беларуская Служба

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 584 тыс. чалавек забітымі

05.08.2024 09:03
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскія артылерысты на баявой пазіцыі фота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 1 тыс. 180 чалавек асабовага складу.

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 584 тыс. чалавек забітымі.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 8 тыс. 417 танкаў, больш за 16 тыс. 280 бронемашын, больш за 16 тыс. 340 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 138 РСЗА, 2 тыс. 414 крылатых ракет, 28 караблёў і катараў, дзве падводныя лодкі, 365 самалётаў і 326 верталётаў.

вс