Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па аб'ектах на тэрыторыі агрэсара. БПЛА нанеслі ўдары па гарадах на расійска-ўкраінскай мяжы. Мінабароны РФ таксама паведаміла пра артылерыйскі абстрэл сваіх пазіцый у акупаванай Луганскай вобласці.
Відавочцы паведамляюць, што ўсяго над Курскай вобласцю было заўважана каля 30 беспілотнікаў. Некалькі дзясяткаў беспілотных лятальных апаратаў атакавалі Белгародскую вобласць.
Такія напады здараюцца кожны дзень. Украінцы спрабуюць знішчыць расійскія склады паліва і боепрыпасаў і прымусіць агрэсара вывесці сваю матэрыяльна-тэхнічную базу ў глыб Расіі.
Між тым, працягваюцца баі на ўкраінскім фронце. Найбольш інтэнсіўна расіяне наступаюць на Данбасе, у бок горада Пакроўск - стратэгічна важнага вузла сувязі, які хоча захапіць вораг.
Ноччу расіяне таксама атакавалі тэрыторыі, якія знаходзяцца ў глыбіні Украіны. Серыя выбухаў прагрымела ў Кіеве і іншых гарадах.
Паводле звестак ВПС Украіны, удалося збіць чатыры з шасці расійскіх ракет далёкага дзеяння і 15 з 16 беспілотнікаў «Шахед».
IAR/аз