Украінскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Расіі, занялі тры вёскі і ўзялі ў палон, паведаміла «Радыё Свабода». Гэта адбылося ў аўторак.
Незалежныя сайты апублікавалі відэазапісы, на якіх бачна, як двое расійскіх вайскоўцаў трапілі ў палон да Узброеных сіл Украіны.
На запісе палонныя распавядаюць, што ўкраінская армія некалькі дзён атакуе іх частку, а расійскае камандаванне не дасылае ніякай падтрымкі. Па словах відавочцаў, на ўкраінска-расійскай мяжы ў Курскай вобласці працягваюцца баі.
Паводле вайсковага эксперта Яна Мацвіева, гэта першы выпадак з пачатку ўварвання, калі расійскую мяжу перасеклі не дыверсійныя групы, а рэгулярнае ўкраінскае войска.
«Гэта можа быць некалькі рот, але колькасна можна сказаць, што ў гэтых мерапрыемствах удзельнічае батальён», — кажа ваенны эксперт. Якая мэта дзейнасці Украіны на расійскай тэрыторыі, невядома.
Вайсковыя эксперты гавораць пра зацягванне манеўраў, каб даць расіянам зразумець, што ідзе вайна, і нават пра сімвалічны захоп расійскай вёскі, каб мець дадатковую разменную манету ў будучым перамоўным працэсе.
яс/IAR