Беларуская Служба

Паляка, які напаў на прэм'ер-міністра Даніі, прысудзілі да чатырох месяцаў турмы

07.08.2024 17:05
Паляк таксама будзе дэпартаваны з Даніі.
-
Прэм'ер-міністр Даніі Мэтэ ФрэдэрыксенPAP/Javad Parsa

«Чалавек быў прызнаны вінаватым у тым, што ўдарыў Мэтэ Фрэдэрыксен па правай руцэ сціснутым кулаком», — сказаў у канцы суда суддзя Джэйкаб Шэрфіг.

Напад адбыўся ў чэрвені ў цэнтры дацкай сталіцы, за два дні да выбараў у Еўрапарламент.

Мужчына падышоў да кіраўніка дацкага ўрада, калі яна сыходзіла з сустрэчы, і ўдарыў яе па плячы. Адразу яго затрымала паліцыя. Мэтэ Фрэдэрыксен атрымала лёгкую траўму шыі.

Зламыснік, які ўжо некалькі гадоў жыве ў Даніі, на допыце заявіў, што не памятае падзеі.
Следчыя ўстанавілі, што ён знаходзіўся ў стане алкагольнага і наркатычнага ап'янення.

яс/IAR