Амаль 20 асобных пунктаў у Курскай вобласці Расіі цалкам або часткова пад кантролем УСУ.
Баі ідуць на тэрыторыі плошчаю 430 квадратных кіламетраў (гэта больш, чым, напрыклад, Харкаў).
Уладзімір Пуцін правёў відэасустрэчу з выконваючым абавязкі губернатара Курскай вобласці Аляксеем Смірновым.
«Жыццё ставіць перад вамі неардынарныя, цяжкія задачы па дапамозе людзям. Тут недастаткова толькі вашых прафесійных ведаў, уменняў і вопыту, якімі вы, безумоўна, валодаеце. Гэта патрабуе ад вас у сённяшняй сітуацыі пэўнай мужнасці, сабранасці... »— сказаў Пуцін.
Пуцін таксама заявіў, што сітуацыя ў рэгіёне яму «ў цэлым вядомая», але ён хацеў бы пачуць ад Смірнова больш падрабязнасцяў.
Упершыню пасля Другой сусветнай вайны войска іншай краіны ўрывалася ў Расіі, піша Bloomberg.
У матэрыяле выдання гаворыцца, што прарыў у Курскай вобласці паказаў слабасць рускай абароны і падарваў вобраз Пуціна як абаронцы расіян, узняўшы ў той жа час маральны дух украінцаў.
Таксама паведамляецца, што сітуацыя ў Курскай вобласці ўзмоцніць аргумент Кіева аб тым, што ЗША і еўрапейскія саюзнікі не павінны баяцца пагроз Масквы наконт эскалацыі.
.
Бундэстаг гучна заявіў пра нямецкую зброю ў Курскай вобласці
Украіна можа выкарыстоўваць перададзеную Германіяй зброю паводле свайго меркавання. Гэта датычыцца і прасоўвання па тэрыторыі Расіі.
Пра гэта ў каментары газеце Berliner Morgenpost заявіў старшыня камітэта Бундэстага па абароне Маркус Фабер. Ён не бачыць праблемы ў выкарыстанні нямецкай зброі для прасоўвання па расійскай тэрыторыі, паколькі РФ таксама з'яўляецца зонай баявых дзеянняў.
«Калі зброя перадаецца ва Украіну, яна становіцца ўкраінскай. Гэта датычыцца ўсіх матэрыялаў, у тым ліку «Леапард-2». У сувязі з нападам Расіі на Украіну тэрыторыя абедзвюх дзяржаў з'яўляецца зонай баявых дзеянняў з улікам палажэнняў міжнароднага права», — растлумачыў Фабер.
Масква сцягвае ў Курскую вобласць вагнераўцаў
Пракрамлёўскія блогеры сцвярджаюць, што Масква сцягвае ў Курскую вобласць рэшткі атрадаў наймітаў ПВК «Вагнер». Інфармацыю ў сацыяльных сетках і на сайтах пацвярджаюць і самі найміты. Наколькі шматлікія падраздзяленні «Вагнера», невядома.
unian.ua/bloomberg.com/pravda.com.ua/вх