Беларуская Служба

Гарыць вайсковы аэрапорт у Расіі. Украінцы атакавалі за некалькі сотняў кіламетраў ад мяжы

09.08.2024 09:15
Украінскія беспілотнікі таксама атакавалі іншыя рэгіёны Расіі пад Севастопалем і ў Белгарадскай вобласці.
.
Беспілотнік. Ілюстрацыйны здымакDmitry Kalinovsky/Shutterstock


Жыхары чатырох населеных пунктаў ў Ліпецкай вобласці ў Расіі былі эвакуяваныя пасля масіраванай начной атакі ўкраінскіх беспілотнікаў, паведаміла агенцтва AFP, са спасылкай на мясцовыя ўлады. Мэтай атакі быў ваенны аэрапорт. Губернатар вобласці Ігар Артамонаў увёў надзвычайнае становішча.

Каля 4 гадзін раніцы МНС Расіі паведаміла, што ў Ліпецку гарыць ваенны аэрапорт.
Улады вырашылі эвакуіраваць жыхароў чатырох бліжэйшых да аэрапорта населеных пунктаў.

Горад Ліпецк знаходзіцца прыкладна ў 300 кіламетрах ад мяжы з Украінай.

Украінскія беспілотнікі таксама атакавалі іншыя рэгіёны Расіі пад Севастопалем і ў Белгарадскай вобласці.

Паводле звестак Мінабароны Расіі, у ноч з чацвярга на пятніцу над Расіяй было збіта 75 украінскіх беспілотнікаў, у асноўным над Ліпецкай і Белгарадскай абласцямі.

яс/PAP