Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 1 тыс. 160 чалавек асабовага складу.
Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 589 тыс. чалавек забітымі.
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 8 тыс. 441 танк, больш за 16 тыс. 350 бронемашын, больш за 16 тыс. 605 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 143 РСЗА, 2 тыс. 425 крылатых ракет, 28 караблёў і катараў, дзве падводныя лодкі, 366 самалётаў і 327 верталётаў.
вс