У Аўстраліі расце ціск на ўрад з патрабаваннем увесці поўную забарону на рэкламу азартных гульняў. Пад заклікам падпісаліся больш за 60 знакавых прадстаўнікоў свету палітыкі, спорту, культуры і рэлігіі. Аўтары адзначаюць, што грамадзяне Аўстраліі штогод губляюць 16 мільярдаў долараў на азартных гульнях, і няма ніякіх прыкмет паляпшэння сітуацыі.
«Прапаганда азартных гульняў у краіне выйшла з-пад кантролю. Кожны год на радыё і тэлебачанні з'яўляецца мільён рэкламаў азартных гульняў», - сцвярджаюць аўтары петыцыі, якая была апублікаваная ў гэтыя выходныя.
Ліст накіраваны прэм'ер-міністру Аўстраліі і лідару апазіцыі. Падпісанты заклікаюць палітыкаў увесці новы закон у сілу на працягу трох гадоў. Ініцыятыву падтрымаў, у тым ліку, былы прэм'ер-міністр гэтай краіны Джон Говард.
Як паведамляюць мясцовыя СМІ, аўстралійскі ўрад павінен прадставіць прапановы па зменах у законе ў бліжэйшыя тыдні. Аднак, хутчэй за ўсё, яны будуць менш жорсткімі, чым прапануюць аўтары звароту: замест поўнай забароны ў Аўстраліі могуць быць уведзены ліміты на рэкламу азартных гульняў.
IAR/аз