З Белгародскай вобласці, дзе Украіна можа пачаць другі этап наступу ў любы момант, збеглі каля 11 тысяч чалавек.
Паводле апошніх звестак, украінцы занялі некалькі дзясяткаў расійскіх гарадоў у Курскай вобласці. Ваенныя аналітыкі адзначаюць хаатычнасць дзеянняў расійскай арміі. Яны нагадваюць, што частка вайскоўцаў арміі Уладзіміра Пуціна, якая ваюе ў гэтым рэгіёне, здалася ў палон. Аднак, паводле незалежных СМІ, ужо ў першыя гадзіны баёў украінцы павінны былі захапіць некалькі сотняў ваеннапалонных.
Пракрамлёўскія агенцтвы рапартуюць пра поспехі расійскай арміі ў знішчэнні ўкраінскіх войск. Аднак, як высветлілі незалежныя журналісты, у многіх выпадках расіяне абстрэльваюць уласныя часці. Учора расійскі верталёт абстраляў калону браніраванай тэхнікі. Крамлёўская прапаганда абвясціла пра вялікі поспех, але пазней аказалася, што знішчаная тэхніка належала да расійскай арміі.
ПР/юл