У суботу раніцай яны нанеслі ракетны ўдар па стаянцы побач з жылым мікрараёнам. Вядуцца пошукі пацярпелых, напісаў у Тэлеграме начальнік гарадской ваеннай адміністрацыі Аляксей Драздзенка.
«Расіяне працягваюць здзяйсняць злачынствы супраць мірнага насельніцтва Сумскай вобласці, абстрэльваючы жылыя дамы ў населеных пунктах. Сёння раніцай праціўнік нанёс ракетны ўдар па грамадзянскай інфраструктуры цэнтра горада», — напісаў Драздзенка.
Ён дадаў, што пакуль дапамога была аказана аднаму чалавеку. «Выбіты шыбы, шмат машын згарэла», — адзначыў у пасце Драздзенка, падкрэсліўшы, што на месца абстрэлу накіраваны «ўсе адпаведныя службы».
Улады горада ствараюць групу па ліквідацыі наступстваў атакі.
ав