Беларуская Служба

Украіна нейтралізавала расійскую паветраную атаку на Кіеў

18.08.2024 08:10
У нядзелю раніцай супрацьпаветраная абарона Украіны спыніла расійскую атаку з балістычнай зброі на Кіеў, паведамілі ўлады ўкраінскай сталіцы ў паведамленні ў Telegram.
Ілюстрацыйны здымакEPA/ALESSANDRO GUERRA Dostawca: PAP/EPA

«Гэта трэцяя балістычная атака на сталіцу ў гэтым месяцы з відавочным перапынкам у шэсць дзён паміж атакамі. Расіяне зноў, трэці раз запар, хутчэй за ўсё, выкарысталі паўночнакарэйскія балістычныя ракеты КН-23», — заявілі ўлады.

«Сілы супрацьпаветранай абароны зноў не дазволілі праціўніку дасягнуць мэты і паразіць Кіеў. Паводле папярэдніх звестак, балістычныя ракеты былі збітыя ў раёне сталіцы», — гаворыцца ў камунікаце.

Таксама падчас абстрэлу ўкраінскай сталіцы балістычнымі ракетамі было запушчана некалькі расійскіх ударных беспілотнікаў. Усе дроны былі знішчаны далёка за горадам.

На дадзены момант інфармацыі аб разбурэннях і ахвярах у выніку расійскай атакі няма, адзначылі кіеўскія ўлады.

PAP/юл