Патрабаванне ЕС было выканана на два месяцы раней запланаванага. Згодна з рэгламентам, краіны-члены павінны зрабіць гэта да 1 лістапада.
«Запаўненне сховішчаў ЕС як мінімум на 90 працэнтаў гарантуе бяспеку паставак энергіі і стабільнасць рынку, — падкрэсліла старшыня Еўракамісіі на платформе x. — Дзякуючы падтрымцы аднаўляльных крыніц энергіі, скарачэнню спажывання і пошуку новых пастаўшчыкоў мы можам назапасіць газ на зіму».
Сярэдні паказчык па ЕС складае 90 працэнтаў, але запасы адрозніваюцца ад краіны да краіны. Больш за дзесятак краінаў маюць склады запоўненыя больш чым на 90 працэнтаў, у Польшчы больш за 95 працэнтаў. Найбольшыя запасы ў Іспаніі — 100 працэнтаў, найменшыя — у Латвіі — 69 працэнтаў.
Абавязковае захоўванне газу сховішчах было ўведзена пасля нападу Расіі на Украіну ў 2022 годзе. У ЕС тады адбыліся метамарфозы. Яна пачала станавіцца незалежнай ад расейскага газу, каб не даць Маскве шантажаваць і выкарыстоўваць сыравіну як зброю. Еўропа тады не толькі арыентавалася на надзейных пастаўшчыкоў, але і пачала нарошчваць імпарт СПГ.
IAR/вх