Беларуская Служба

Дзярждэпартамент ЗША: Расія можа атакаваць украінскія дзяржаўныя аб'екты

22.08.2024 13:48
«Сітуацыя з бяспекай ва Украіне вельмі нестабільная, і ўмовы могуць пагоршыцца без папярэджання», - гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамента.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзярждэпартамент ЗША папярэджвае, што ў бліжэйшыя дні Расія можа атакаваць украінскія дзяржаўныя аб'екты. Мяркуецца, што войскі Крамля таксама нанясуць удары па грамадзянскай інфраструктуры. Таму амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Кіеве заклікае грамадзян ЗША пакідаць Украіну наземным транспартам, пажадана асабістым транспартам - калі гэта бяспечна.

«Сітуацыя з бяспекай ва Украіне вельмі нестабільная, і ўмовы могуць пагоршыцца без папярэджання», - гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамента.

Амбасада ЗША ў Кіеве таксама заявіла, што рызыка расійскіх ракетных і беспілотных нападаў па ўсёй Украіне ўзрасце ў бліжэйшыя дні.

IAR/аз

Цім Уолз прыняў намінацыю на пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША

22.08.2024 09:01
Разгортваецца выбарчая, прэзідэнцкая кампанія ў Злучаных Штатах Амерыкі.