Расійскія войскі нанеслі адзін ракетны ўдар і 49 авіяўдараў, падчас якіх было выкарыстана 56 кіраваных бомбаў. Таксама расіяне накіравалі 556 беспілотнікаў-камікадзэ і здзейснілі больш за 3300 стрэлаў па ўкраінскіх пазіцыях і гарадах, паведаміў Генеральны штаб украінскай арміі.
Найбольш напружаныя баі вяліся на Пакроўскім напрамку. Паводле Генштабу, расіяне страцілі там 122 забітымі і 201 параненым. Расійскія войскі таксама наступалі на Харкаўскім, Курахаўскім, Купянскім, Ліманскім, Тарэцкім і Краматорскім напрамках.
Двое мірных жыхароў загінулі ў выніку атакі расійскага беспілотніка ў Сумскай вобласці Украіны. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады. За суткі расіяне 88 разоў абстралялі гарады ў Сумскай вобласці.
У выніку нападу на сяло Багадухаў Харкаўскай вобласці загінуў 56-гадовы мужчына, восем чалавек атрымалі раненні, у тым ліку 15-гадовы хлопец.
ПР/юл