Прэзідэнт Украіны назваў асноўныя прычыны Курскай аперацыі. «Раcіяне хацелі акупаваць 1,5-мільённы Харкаў, але іх планы сарвалі. Наступны іх крок павінен быў быць на Сумы», – заявіў Уладзімір Зяленскі.
Украінскі прэзідэнт у інтэрв'ю індыйскім СМІ адзначыў, што Украіна правяла прэвентыўную атаку на Курскую вобласць, каб Расія не захапіла Харкаў і не змагла развіць наступленне.
- Расія хоча акупаваць гэты горад. Мы сарвалі іх наступальную аперацыю. Наступны іх крок быў - яны ўжо ўсё падрыхтавалі – на поўначы нашай дзяржавы. Якраз з боку горада Сумы, з боку Курскай вобласці. Мы прэвентыўнай гэта зрабілі, каб яны не захапілі нашы гарады.
Паводле слоў Уладзіміра Зяленскага, гэта частка ваеннай, палітычнай і дыпламатычнай аперацыі, вынікі якой будуць бачныя пазней. Кіраўнік дзяржавы таксама паведаміў, што Кіеў гатовы абмяркоўваць розныя мірныя прапановы, але «мы не мяняем мір на нашы тэрыторыі, нашых людзей, нашы каштоўнасці». «З гвалтаўніком і маньякам немагчыма дамовіцца. Пуцін не баіцца палітычнага запалохвання – ён сурʼёзны тэрарыст», – падкрэсліў Зяленскі.
УНІАН
нг