Паведамляецца аб разбурэннях у цэнтры горада і пацярпелых мірных жыхарах. Загінулі сем чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Такія даныя прывёў мэр горада Андрэй Садовы. Паводле ранейшых звестак, пацярпелі 35 чалавек.
Уначы Львоў, які знаходзіцца ў 50 км ад польскай мяжы, стаў аб'ектам атакі групы беспілотнікаў «Шахед», а таксама звышгукавых ракет «Кінджал». Гарадскія ўлады падзяліліся запісамі, на якіх відаць падпаленыя будынкі і аўтамабілі. Сярод пацярпелых - 10-гадовае дзіця. Пашкоджаныя жылыя дамы і дзве школы ў раёне Львоўскага вакзала.
Ноччу расіяне таксама атакавалі з беспілотнікаў Кіеўскую вобласць. Інфармацыі аб пацярпелых няма. Тым часам у Палтаве працягваецца трохдзённая жалоба пасля ўчорашняй ракетнай атакі па гэтым горадзе. Дзве балістычныя ракеты трапілі ў інстытут сувязі. Прынамсі 51 чалавек загінуў, 271 паранены.
ав