Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі ў Рамштайне заклікаў даць Украіне магчымасць атакаваць у Расіі

06.09.2024 13:34
Прэзідэнт Украіны хоча адмяніць «чырвоныя лініі» ў дапамозе сваёй краіне.
Уладзімір Зяленскі PAP/EPA/RONALD WITTEK

Упершыню Уладзімір Зяленскі з'явіўся на сустрэчы кантактнай групы ў нямецкім Рамштайне, дзе рэгулярна сустракаюцца кіраўнікі Мінабароны краін, якія падтрымліваюць Украіну.

Уладзімір Зяленскі заявіў аб акупацыі больш за тысячу квадратных кіламетраў у расійскай Курскай вобласці і аб нейтралізацыі шасці тысяч салдат праціўніка. На думку прэзідэнта Украіны, гэта сведчыць аб эфектыўнасці дзеянняў.

«Мы акупаваныя Расіяй, у тым ліку Крым. Мы лічым, што гэта дрэнна, што мы сутыкаемся з абмежаваннямі ў нашых дзеяннях. Зброя далёкага дзеяння нам патрэбна не толькі для абароны акупаваных тэрыторый, але і для нападу на Расію, таму што тады Расія будзе вымушаная шукаць міру», — сцвярджаў украінскі лідар.

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што пакуль не ўсе абяцаныя ўзбраенні пастаўленыя саюзнікамі. Тым не менш, міністр абароны Германіі анансаваў яшчэ адну партыю паставак зброі, уключаючы новыя гаўбіцы ў параўнанні з папярэднімі заявамі. Міністр абароны ЗША паведаміў, што сёння прэзідэнт ЗША падпіша рашэнне аб пакеце дапамогі на чвэрць мільярда долараў. Яна прыбудзе ва Украіну з ваеннай хуткасцю, запэўніў Лойд Осцін.

ав