Расія накіравала ў Малдову новага амбасадара. На думку экспертаў, гэта спроба атрымаць большы ўплыў у краіне, якая за апошнія гады аддалілася ад Расіі, значна наблізіўшыся да Заходняй Еўропы.
Новы амбасадар Алег Озераў - на думку малдаўскіх аналітыкаў - можа праводзіць палітыку эскалацыі напружанасці.
Яны таксама звяртаюць увагу, што прызначэнне новага амбасадара Расіі ў Малдове адбылося напярэдадні восеньскага еўрарэферэндума і прэзідэнцкіх выбараў.
Раней Алег Озераў узначальваў сакратарыят Форуму расійска-афрыканскага партнёрства. Масква гадамі праводзіць там палітыку нагнятання ўнутранай напружанасці і для гэтага накіравала ў многія краіны наймітаў з Групы Вагнера.
Частка экспертаў мяркуе, што цяпер падобная палітыка будзе праводзіцца ў дачыненні да Малдовы, з асаблівым акцэнтам на рускамоўнае насельніцтва.
Кіраўнік малдаўскай дыпламатыі запытаны пра тое, ці не лепш было блакаваць гэтую кандыдатуру, заявіў, што гэта магло б прывесці да таго, што Масква накіравала б у Кішынёў яшчэ больш неадназначнага дыпламата.
IAR/аз