Беларуская Служба

У выніку расійскага абстрэлу пад Адэсай загінула сямейная пара

15.09.2024 14:02
У выніку расійскіх ракетных абстрэлаў на ўскраіне Адэсы пашкоджаныя дамы і гаспадарчыя пабудовы.
Ілюстрацыйны здымакEPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA.

Сямейная пара загінула ў суботу ўвечары ў выніку расійскага абстрэлу Адэскай вобласці - паведаміў губернатар гэтага рэгіёну на поўдні Украіны Алег Кіпер. У выніку нападу таксама пацярпела 65-гадовая жанчына.

У выніку расійскіх ракетных абстрэлаў на ўскраіне Адэсы пашкоджаныя дамы і гаспадарчыя пабудовы.

Ваенна-паветраныя сілы Украіны заявілі ў нядзелю, што за ноч яны збілі адну кіраваную ракету Х-59 расійскай арміі і 10 з 14 баявых беспілотнікаў «Шахед».

Ноччу расіяне атакавалі Адэскую вобласць на поўдні Украіны дзвюма балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М». Расійская армія таксама выкарыстала супраць Украіны ракеты Х-59 і 14 дронаў.

ПР/юл