Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што вайна Расіі супраць Украіны альбо завершыцца ў хуткім часам, альбо зацягнецца на нявызначаны тэрмін. Аб гэтым ён паведаміў на прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам.
Трамп распавёў, што нядаўна правёў «добрыя тэлефонныя перамовы» з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і Уладзімірам Пуціным, а таксама генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ.
«Я думаю, у нас добры прагрэс, мы рухаемся ў слушным кірунку. Або вайна скончыцца вельмі хутка, альбо яна не скончыцца ніколі», - заявіў Трамп.
Паводле яго слоў, зараз вядзецца праца над пошукам рашэння для завяршэння вайны.
Амерыканскі прэзідэнт таксама адзначыў, што першым крокам на шляху да мірнага ўрэгулявання павінна стаць спыненне агню, і гэтага можна дасягнуць за кароткія тэрміны.
Сёння ў пятніцу, 28 лютага, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў у ЗША. Падчас візіту ён правядзе перамовы з Трампам, а таксама падпіша рамачнае пагадненне паміж Украінай і ЗША аб рэдказямельных карысных выкапнях.
вс