Беларуская Служба

Скандал у Белым доме, лепшы дзень для Пуціна за доўгі час — што пішуць СМІ Германіі

01.03.2025 07:07
Катастрафічны візіт у Белы дом; гістарычны момант у Авальнай залі, які прынясе радасць Крамлю; найлепшы дзень для Пуціна за доўгі час — так пішуць нямецкія СМІ пасля размовы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
             -  . .        , 28  2025 .
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі размаўляе з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і віцэ-прэзідэнтам ЗША Дж. Д. Вэнсам у Авальным кабінеце Белага дома ў Вашынгтоне, 28 лютага 2025 г. EPA/JIM LO SCALZO/POOL/PAP

Незалежна ад таго, што нехта думае пра Зяленскага, ён прадстаўляе краіну, «якая падвергнулася нападу і гераічна абараняецца кожны дзень». «Для Уладзіміра Пуціна гэта быў найлепшы дзень за доўгі час». Тое, што зрабілі Трамп і Вэнс, «не мае нічога агульнага з каштоўнасцямі свабоднага Захаду».

Гэта «момант, які можа змяніць свет. І гэта стварае велізарныя праблемы для Еўропы і Германіі, піша Bild — Еўрапейскім лідарам трэба тэрмінова сабрацца на пазачарговую сустрэчу. Нам нарэшце патрэбны выразныя адказы на пытанне, што мы можам зрабіць цяпер і як абараніць сябе ад пагрозы з боку Пуціна».

Штодзённік Sueddeutsche Zeitung (SZ) піша ў камэнтары пра «катастрафічны візіт у Белы дом», падкрэсьліваючы, што ў гісторыі дыпламатыі немагчыма знайсці сцэны, падобнай да той, што публічна адбылася ў пятніцу ў Вашынгтоне.

«Поўная страта кантролю — з боку Дональда Трампа, але таксама з боку Уладзіміра Зяленскага. Пасля гэтай сцэны варта меркаваць, што падтрымка Украіны ЗША скончыцца», — выказвае думку SZ.

Як піша Sueddeutsche Zeitung, «эскалацыя ў Авальным кабінеце была выклікана не двума-трыма (калі лічыць віцэ-прэзідэнта Трампа Дж. Д. Вэнсам) гарачымі галовамі. Гэта выраз глыбокай варожасці, абсалютнай непрымірымасці. Гэта сутыкненне мае трагічныя наступствы для Украіны і лёсу яе народа».

А Злучаныя Штаты «перажываюць беспрэцэдэнтнае падзенне свайго аўтарытэту і даверу. Пасля гэтай сцэны ні адна краіна больш не будзе давяраць Трампу».

Сустрэча Дональда Трампа з Уладзімірам Зяленскім у Белым доме спачатку праходзіла ў адносна добрай атмасферы, але скончылася беспрэцэдэнтнай сваркай. Размова перарасла ў канфлікт, калі да яе далучыўся віцэ-прэзідэнт ЗША Дж. Д. Вэнс і абвінаваціў Зяленскага ў непавазе.

PAP/вх