Беларуская Служба

У Аўстраліі памёр донар, чыя кроў выратавала жыцці 2,5 мільёнаў дзяцей

03.03.2025 18:03
Джэймс Харысан упершыню здаў кроў, калі яму споўнілася 18 гадоў і рабіў гэта рэгулярна - кожныя два тыдні - пакуль яму не споўніўся 81 год.
Джэймс Харысан і яго ўнук Фота: Аўстралійскі Чырвоны Крыж

Памёр аўстраліец, кроў якога выратавала жыцці 2,5 мільёна дзяцей. У Джэймса Харысана (James Harrison), вядомага як «чалавек з залатой рукой», была кроў з рэдкім імунаглабулінам анты-D, які прадухіляе гемалітычныя хваробы ў нованароджаных дзяцей

Джэймс Харысан прыняў рашэнне стаць донарам ва ўзросце 14 гадоў пасля таго, як яго самога ўдалося выратаваць ад смерці шляхам пералівання крыві. Упершыню ён здаў кроў, калі яму споўнілася 18 гадоў і, з гэтага часу, рабіў гэта рэгулярна - кожныя два тыдні - пакуль яму не споўніўся 81 год. 

Да 2022 года ён быў сусветным рэкардсменам сярод донараў крыві. Мяркуецца, што дзякуючы яго крыві ўдалося выратаваць жыцці прыкладна 2,5 мільёна дзяцей, у тым i ліку яго ўнукаў.

Джэймс Харысан памёр у доме для пажылых людзей у Аўстраліі. Яму было 88 гадоў.

IAR/аз