У адказ на амерыканскія пошліны Канада ўводзіць падобныя крокі супраць ЗША.
Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо паведаміў, што Атава ўводзіць мыты на амерыканскія тавары ў памеры 25%. Пры гэтым ён зазначыў, што меры будуць уводзіцца паступова.
«Амерыканскія тарыфы дзейнічаюць з сённяшняй раніцы, і мы ўводзім свае ў адказ. Канада ўвядзе 25-працэнтныя тарыфы на амерыканскія тавары на агульную суму ў 155 млрд долараў. З іх мы неадкладна ўводзім пошліны на тавары на 30 млрд долараў, на астатнія ўвядзём на працягу 21 дня", — паведаміў Трудо.
ЗША таксама ўвялі мыты на тавары з Мексікі, сцвярджаючы, што гэтая краіна не можа справіцца з нелегальнай міграцыяй у ЗША і кантрабандай наркотыкаў.
вс