Беларуская Служба

Галоўная тэма пазачарговага саміту ЕС - пераўзбраенне Еўропы

06.03.2025 18:01
Кіраўнік польскага ўраду заявіў, што дзеянні Расеі кідаюць выклік Еўропе. 
     -
Галоўная тэма пазачарговага саміту ЕС - пераўзбраенне ЕўропыPAP/EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON

- Прапанова Францыі аб пашырэнні стрымлівання з дапамогай ядзернай зброі вартая разгляду, - заявіў прэм'ер-міністр Дональд Туск.

Дональд Туск прызнаў, што прапанова Францыі не новая, бо гэтая тэма ўжо ўзнікала некалькі разоў - таксама ў перамовах паміж ім і Эмануэлем Макронам - але яна вартая разгляду краінамі-сябрамі.

Гаворка ідзе пра заяву прэзідэнта Францыі, што ён хоча пачаць дыскусію аб пашырэнні французскага ахоўнага парасона на еўрапейскіх партнёраў.

— Мы сёння павінны добра скаардынаваць усе гэтыя прапановы, і абароназдольнасць кожнай еўрапейскай краіны павінна стаць элементам гэтага цэлага, — сказаў прэм'ер-міністр. Ён дадаў, што Еўропа ў цэлым здольная выйграць любое фінансавае, эканамічнае і ваеннае супрацьстаянне з Расіяй.

Галоўная тэма пазачарговага саміту ЕС - пераўзбраенне Еўропы. Кіраўнік польскага ўраду заявіў, што дзеянні Расеі кідаюць выклік Еўропе. - Еўропа павінна прыняць гэты выклік, гэтую гонку ўзбраенняў, і яна павінна ў ёй выйграць, і я перакананы, што Расія прайграе гэтую гонку ўзбраенняў, як Савецкі Саюз прайграў падобную гонку ўзбраенняў 40 гадоў таму, - сказаў Туск.

Ключавым элементам плана ўзбраення Еўропы з'яўляецца фонд танных крэдытаў у памеры 150 мільярдаў еўра для фінансавання ключавых інвестыцый ЕС. Акрамя таго, Брусель дазволіць краінам пазычаць больш і аслабіць правілы дэфіцыту і доўгу. Яшчэ адзін элемент плана - магчымае перакідванне грошай з рэгіянальных фондаў на абарону.

ав