Беларуская Служба

Найбольшай групай турыстаў у Вільні летась былі палякі

08.03.2025 14:15
Палякі былі самай вялікай групай замежных турыстаў, якія наведалі Вільню летась.
Wilno to idealne miejsce na krótkie weekendowe wycieczki z Polski
Wilno to idealne miejsce na krótkie weekendowe wycieczki z PolskiMNStudio/Shutterstock

Летась Вільню наведалі звыш аднаго мільёна двухсот тысяч турыстаў. Паводле звестак Віленскага агенцтва па развіцці турызму і бізнесу «Go Vilnius», з Польшчы прыехала больш за сто тысяч чалавек.

Горад таксама карыстаўся вялікай цікавасцю з боку немцаў — летась прыехалі больш за 80 тысяч чалавек. Трэцяе месца занялі латышы, якія наведалі літоўскую сталіцу пераважна ў калядны перыяд. Замежныя турысты праводзілі ў Вільні ў сярэднім два дні, найбольшы прыток прыпадае на ліпень і жнівень.

Паводле даследавання, праведзенага агенцтвам «Go Vilnius», горад прываблівае турыстаў як новае і нетрадыцыйнае месца для падарожжаў. Да траціны турыстаў вяртаюцца ў літоўскую сталіцу, каб пазнаёміцца ​​з ёй яшчэ лепш. Гэта значыць, першы візіт зрабіў на іх вельмі добрае ўражанне.

Вільня — самы вялікі горад Літвы. Ёсць шмат помнікаў, звязаных таксама з польскай гісторыяй і культурай. Больш за трыццаць гадоў Стары горад знаходзіцца ў Спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Літоўская сталіца знаходзіцца менш чым у 200 км ад Польскай мяжы.

IAR/вх