Колькасць загінуўшых у Сірыі ў прыбярэжных правінцыях Тартус і Латакія перавысіла 1000 чалавек, паведамляе Сірыйская абсерваторыя па правах чалавека. Там адбываюцца сутыкненні паміж сіламі бяспекі новых уладаў краіны і апалчэннямі, лаяльнымі зрынутаму прэзідэнту Башару Асаду. Праўрадавыя ўзброеныя баевікі таксама забіваюць мірных жыхароў. Населеныя ў асноўным алавітамі, адной з рэлігійных меншасцей Сірыі, правінцыі з'яўляюцца бастыёнам падтрымкі Башара Асада, які паходзіць з гэтай меншасці.
Сярод загінуўшых больш за 700 мірных жыхароў, у тым ліку жанчыны і дзеці. Як паведамляе Reuters, інфармацыя, прадстаўленая Абсерваторыяй, не была правераная незалежнай арганізацыяй.
Новыя сірыйскія ўлады, сфармаваныя кааліцыяй ісламісцкіх груповак, прызналі, што ў сутыкненнях загінулі дзясяткі сілавікоў. Яны таксама загадалі блакаваць дарогі, якія вядуць да ўзбярэжжа.
IAR/нг