Беларуская Служба

Большасць немцаў выступае за вяртанне абавязковай вайсковай службы, але ёсць адна праблема

10.03.2025 17:03
Праблема ў тым, што амаль дзве траціны патэнцыйных прызыўнікоў выступае супраць гэтай ідэі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. SimoneVomFeld/pixabay.com/CC0 Public Domain

Большасць немцаў хочa вяртання абавязковай вайсковай службы. Пра гэта сведчыць апытанне грамадскай думкі, праведзенае пасля таго, як высветлілася, што такую магчымасць бяруць пад увагу хрысціянскія дэмакраты і сацыял-дэмакраты, якія хочуць сфармаваць новы ўрад у Германіі.



Палітыкі Хрысціянска-сацыяльнага саюза ў Баварыі (CSU) хочуць вяртання абавязковай вайсковай службы яшчэ да канца бягучага года. Хоць ідэю падтрымліваюць і прадстаўнікі Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі (CDU) і  Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, то бакі разыходзяцца, калі гаворка ідзе пра тэрмін увядзення і нормы, якія павінны рэгуляваць гэты абавязак.

Служба ў войску - адзін з адказаў Германіі на пагрозы з боку Расіі. Апытанне, праведзенае агенцтвам YouGov, паказала, што 58 працэнтаў дарослых немцаў падтрымліваюць ідэю абавязковай вайсковай службы. Аднак, гэтай падтрымкі няма ў ключавой узроставай групе - ад 18 да 29 гадоў.  Супраць выступае амаль дзве траціны патэнцыйных прызыўнікоў.

Між тым, дадзеныя Бундэсвера паказваюць, што расце колькасць людзей, якія самі праходзяць добраахвотную часовую службу ў войску.

IAR/аз