У адказ на тарыфы, уведзеныя Злучанымі Штатамі Амерыкі на імпарт сталі і алюмінію з ЕС, Еўрапейская камісія абвясціла, што ЕС увёў тарыфы ў адказ на амерыканскія тавары на суму 26 мільярдаў еўра.
«З сённяшняй раніцы Злучаныя Штаты ўжываюць 25-працэнтныя тарыфы на імпарт сталі і алюмінію. Мы глыбока шкадуем аб гэтай меры. Тарыфы — гэта падаткі. Яны шкодныя для бізнесу і яшчэ горш для спажыўцоў», — гаворыцца ў заяве старшыні Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен.
«Еўрапейскі Саюз павінен дзейнічаць, каб абараніць спажыўцоў і прадпрыемствы. Супрацьмеры, якія мы прымаем сёння, моцныя, але прапарцыйныя. Паколькі Злучаныя Штаты прымяняюць тарыфы на суму 28 мільярдаў долараў, мы адказваем контрзахадамі на суму 26 мільярдаў еўра», — сказала яна.
Мытныя пошліны ЕС уступяць у сілу 1 красавіка і будуць уведзены ў поўным аб'ёме з 13 красавіка.
яс