— Падтрымка працэсу еўраінтэграцыі Рэспублікі Малдова вельмі важная для Польшчы – адзначае ў інтэрв'ю для інфармацыйнага агенцтва Newseria польскі еўрадэпутат ад «Грамадзянскай платформы» Міхал Шчэрба.
Малдова атрымала афіцыйны статус кандыдата ў ЕС у 2022 годзе. Паводле Еўракамісіі, краіна дабіваецца сістэматычнага прагрэсу, нягледзячы на беспрэцэдэнтныя выклікі, якія ўзніклі ў выніку актывізацыі расійскай гібрыднай дзейнасці, накіраванай на ўнутраную дэстабілізацыю Малдовы.
Прадстаўлены пакет дапамогі прызначаецца на падтрымку ў правядзенні рэформаў, звязаных з уступленнем у ЕС.
Малдова афіцыйна атрымала статус кандыдата ў ЕС у чэрвені 2022 года. Паводле ацэнкі Еўракамісіі ад кастрычніка 2024 года, Кішынёў і Кіеў знаходзяцца на падобнай стадыі падрыхтоўкі да ўступлення.
Еўракамісія ў цэлым станоўча ацаніла функцыянаванне малдаўскай дэмакратыі. Сярод істотных недахопаў гэтай краіны была названа рэформа мясцовага самакіравання, якая яшчэ не адбылася. Еўракамісія адзначыла відавочны прагрэс у той сферы, дзе ўладам Кішынёва дагэтуль было найбольш складана ўнесці змены - у сістэме правасуддзя.
Нявырашанай праблемай застаецца карупцыя.
яс