Беларуская Служба

Былы целаахоўнік Марадоны арыштаваны за ілжывыя паказанні па справе аб смерці футбольнай зоркі

26.03.2025 15:05
Дыега Марадона памёр 25 лістапада 2020 года, праз два тыдні пасля таго, як з яго мозгу выдалілі тромб.
   -  2012 .
Марадона кіраваў эмірацкім Аль-Васлем у 2012 годзе.De Neogeolegend - Trabajo propio, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=19858570

Суд у Буэнас-Айрэсе арыштаваў былога целаахоўніка Дыега Марадоны па абвінавачванні ў ілжэсведчанні. Затрыманне адбылося падчас суда над сямю лекарамі, якія абвінавачваюцца ў халатнасці пры доглядзе за памерлай у 2020 годзе футбольнай зоркай.



Па дадзеных следства, Хуліа Корыя прысутнічаў у доме, дзе знаходзіўся Дыега Марадона, але занадта позна пачаў рабіць штучнае дыханне.

Дыега Марадона памёр 25 лістапада 2020 года, праз два тыдні пасля таго, як з яго мозгу выдалілі тромб. Прычынай смерці сталі сардэчная недастатковасць і востры ацёк лёгкіх.

Раней футбаліст таксама шмат гадоў змагаўся з алкагольнай і наркатычнай залежнасцю.



IAR/аз