Беларуская Служба

Адміністрацыя Трампа аднаўляе субсідыі для Радыё Свабодная Еўропа

27.03.2025 16:02
Гэта адбылося пасля рашэння суда аб часовым прыпыненні рашэння аб адмене субсідыі для RWE.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:rafabendo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дарадца і фактычны кіраўнік Агенцтва ЗША па глабальных СМІ (USAGM) Кары Лэйк паведаміла Радыё Свабодная Еўропа (RWE) у лісце ў чацвер, што яна адмяняе сваё ранейшае рашэнне аб спыненні фінансавання СМІ. Гэта адбылося пасля рашэння суда аб часовым прыпыненні рашэння аб адмене субсідыі для RWE.

У лісце на імя кіраўніка Радыё Свабодная Еўропа Лэйк фактычна абвясціла аб аднаўленні субсідый для RWE. Аднак яна адзначыла, што USAGM можа адмяніць выплату гэтых грошай у будучыні, калі «палічыць, што скасаванне кантракта (з RWE) адпавядае дзеючаму заканадаўству».

Ліст з'яўляецца наступствам пастановы суда, які ў сераду часова прыпыніў адкліканне субсідыі, але ўказаў, што ў канчатковым выніку гэтае рашэнне будзе адменена.

ав