Колькасць хадайніцтваў аб прадастаўленні прытулку, пададзеных у Германіі, за апошнія два гады скарацілася ўдвая. Таксама ў два разы за гэты час павялічылася колькасць дэпартацый.
Нэнсі Фэйзэр кажа, што за час яе кіраўніцтва МУС спецыялістам выдалі візаў амаль удвая больш. Без іх рынак працы ў Германіі выглядаў бы значна горш, адзначыла чыноўніца.
Міністр падкрэсліла, што за апошнія тры гады былі арыштаваныя 2 тысячы кантрабандыстаў людзьмі (асобаў, якія перавозяць у краіну мігрантаў без адпаведных дакументаў) і прадухілена амаль сто тысяч спроб трапіць у Германію. Пяцьдзясят тысяч чалавек вярнулі назад на межах, у асноўным на мяжы з Польшчай.
«У нас ёсць сумесныя следчыя групы на нашай мяжы. Гэта азначае, што польскія чыноўнікі супрацоўнічаюць з нямецкімі, і гэта працуе вельмі добра, інакш мы не мелі б такіх добрых вынікаў», — сказала Нэнсі Фэйзер.
Летась у Германіі было пададзена больш за дзвесце тысяч заявак на прытулак, больш за 350 тысяч замежнікаў прайшлі інтэграцыйныя курсы.
IAR/вх