Брытанцы ўводзяць дазвол на ўезд у краіну. Гэта тычыцца, напрыклад, турыстаў з Польшчы ці грамадзян Польшчы, якія намераныя наведаць сваякоў. Заяўкі можна было падаваць ужо месяц таму. З сённяшняга дня дазвол (ETA) афіцыйна патрабуецца для ўезду ў Вялікабрытанію.
Кіраўнік памежнай аховы Філ Дуглас (Phil Douglas) падкрэслівае, што гэта робіцца для павышэння бяспекі краіны.
- Гэтая сістэма з'яўляецца інструментам аховы мяжы. Мы збіраем інфармацыю загадзя і параўноўваем яе з дадзенымі ў нашай базе дадзеных. Мы правяраем, ці ёсць у нас якая-небудзь трывожная інфармацыя аб дадзенай асобе, напрыклад, аб учыненых ёй злачынствах. Мы ўбачым яе іміграцыйную гісторыю.
Пагранічнікі падкрэсліваюць, што першыя месяцы на мяжы часта будуць ігнараваць адсутнасць дазволу, калі нехта забудзе пра новы абавязак. Аднак яны раяць не рызыкаваць і падаваць заяву не пазней чым за тры дні да паездкі. Дзеля гэтага патрэбныя толькі пашпарт і плацежная картка. Заяўка падаецца праз сайт або дадатак.
Дазвол ETA сапраўдны на працягу двух гадоў. Максімальны тэрмін разавага знаходжання - шэсць месяцаў. Кошт: £10, але праз тыдзень цана павялічыцца да шаснаццаці фунтаў. Дазвол не абавязкова мець, калі на руках ёсць віза, у выпадку брытанскага грамадзянства або віду на жыхарства.
IAR/нг