Такую пазіцыю ў інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу Fox News выказаў спецпрадстаўнік Крамля Кірыл Дзмітрыеў. Прадстаўнік Уладзіміра Пуціна сустрэўся ў Вашынгтоне з прадстаўнікамі адміністрацыі Дональда Трампа.
Кірыл Дзмітрыеў заявіў, што перамовы ў Белым доме далі «станоўчы вынік». Ён таксама дадаў, што Крэмль адкрыты для некаторых гарантый бяспекі для Кіева.
Як падкрэсліла ўкраінскае агенцтва УНІАН, ніякіх падрабязнасцяў прадстаўнік Пуціна не раскрыў. Аднак ён катэгарычна адхіліў магчымасць уступлення Украіны ў NATO.
Расійскае дзяржаўнае агенцтва «Інтэрфакс» звяртае ўвагу на заявы Дзмітрыева адносна расійска-амерыканскага супрацоўніцтва. Прадстаўнік Крамля ацэньвае перамовы на гэтую тэму як «перспектыўныя» і падкрэсліў, што для вырашэння ўсіх праблемных пытанняў трэба яшчэ шмат сустрэч і перамоў.
Раней Дзмітрыеў згадваў аб расійска-амерыканскім супрацоўніцтве ў праектах, звязаных са здабычай рэдказямельных металаў і касмічных даследаваннях.
ПР/юл