Беларуская Служба

Дзяржсакратар ЗША пацвердзіў прыхільнасць Злучаных Штатаў да НАТА

04.04.2025 14:26
У Брусэлі прайшлі перамовы кіраўніка дыпламатыі ЕС з дзяржсакратаром ЗША.
    ()          ()
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа (справа) прыбывае на сустрэчу міністраў замежных спраў Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы (НАТА) у БрусэліEPA/OLIVIER HOSLET Dostawca: PAP/EPA.

Дзяржсакратар ЗША Марк Рубіа пацвердзіў прыхільнасць Злучаных Штатаў да НАТА, заявіла кіраўніца замежнай палітыкі ЕС Кая Калас. Рубіа, аднак, звярнуўся да еўрапейскіх краін з заклікам «стаць мацнейшымі».

На пытанне пра перамовы з Расіяй наконт спынення агню ва Украіне Кая Калас сказала, што Амерыка не пойдзе на саступкі.

— Было падкрэслена, што нічога ва Украіне не адбудзецца без Украіны, і Украіна і Еўропа павінны дамаўляцца пра ўсё, пра што будуць ісці перамовы, таму што ўсё гэта адбываецца ў Еўропе. Рубіа нас у гэтым запэўніў».

Сёння другі дзень сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС у Брусэлі. Сустрэча з'яўляецца падрыхтоўкай да чэрвеньскага саміту НАТА. Акрамя пытанняў, якія тычацца Альянсу, кіраўнікі дыпламатыі краін-чальцоў абмяркоўваюць, у тым ліку: вайсковую падтрымку Украіны.

ПР/юл