Беларуская Служба

Расійская дэлегацыя прыбыла ў Стамбул. Пуцін не прыехаў

15.05.2025 09:37
Украінскую дэлегацыю ўзначальвае Уладзімір Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі EPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA

Прадстаўнікі Кіева і Масквы сустрэнуцца ў Турцыі, каб абмеркаваць перамір'е. Украінскую дэлегацыю ўзначальвае Уладзімір Зяленскі. Расія накіравала чыноўнікаў на ўзроўні намеснікаў міністраў. Перад адлётам з Масквы ў Стамбул пасланцам Крамля Уладзімір Пуцін праінфармаваў аб'ём паўнамоцтваў.

Вядома, што Кіеў будзе прадстаўляць Уладзімір Зяленскі і міністры абароны і замежных спраў. Расія тым часам накіроўвае групу намеснікаў міністраў і дарадцаў.

Публікацыі ў расійскіх дзяржаўных СМІ паказваюць на нядобрасумленнасць Украіны і яе заходніх саюзнікаў. Масква мяркуе, што 30-дзённае спыненне агню, пра якое хоча дамовіцца Кіеў, з'яўляецца тэхнічным перапынкам для Украіны, каб пераўзброіць і перагрупаваць свае войскі. На думку дарадцы ў адміністрацыі прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка, Расія недастаткова сур'ёзна ставіцца да перамоваў у Стамбуле.

— Ёсць ініцыятыва прэзідэнта Украіны, які выразна сказаў, што ён асабіста сустрэнецца з прэзідэнтам Расіі, гэта значыць з тым чалавекам, які нясе адказнасць за вайну, які можа яе спыніць або працягваць. Іншыя суб'екты не маюць такога права», — сказаў Міхаіл Падаляк у эфіры тэлеканала «Дождж».

Ва ўкраінскую дэлегацыю таксама ўваходзіць кіраўнік офіса Зяленскага Андрэй Ярмак, і не выключаецца, што яго дэлегуюць на сустрэчу з прадстаўнікамі Крамля.

Тым часам ноччу перад перамовамі Расія адправілі ўдарныя беспілотнікі на Кіеў і заходнеўкраінскія гарады — у Івана-Франкоўскую вобласць і Луцк.

IAR/Мацей Ястжэмбскі/яс